Home

Advertisement

Медычнае

  • Jun. 19th, 2009 at 4:45 PM

У мяне заўсёды выклікалі сымпатыю медыкі. Нават часам шкада, што доктаркай ня стала ці на крайняк медсястрычкай :) Але, магчыма, гэта з-за таго, што я амаль зь імі не сутыкалася?
Крытыкаваць нікога не хачу, так, уражанні. Я звыклася да таго, што ў мяне з доктаркай з нашай ЖК ідэйныя разыходжаньні. Ды і дванаццаці хвілінаў хапае толькі на тое, каб запоўніць паперкі. Я не ставіла ніякіх пытаньняў пасьля таго, як мне сказалі ,што кніжкі - зло, а Інцярнэт - яшчэ большае зло. Прыйшла на планавы прыём, атрымала талёнчыкі - накіраваньні на аналізы - па *опе за павольны набор вагі - і ўсё. Дасвідос. Але сёньня доктарку прабіла на пабазарыць, і я даведалася, што "курсы для беременных - способ зарабатывания денях", "когда приходит время первой схватки, всё из головы вылетает мигом", "практикующих домашние роды - расстрелять". Анафіга мне яе меркаваньне, якога ніхто не пытаў? Гэта як, ціпа псіхафізіялягічная падрыхтоўка?

У маёй мамы атыт+жыстачайшы кашаль, і яна пайшла пракансультавацца ў паліклініку, бо прадпісанае раней дапамагала слаба. Дык доктарка з медсястрычкай былі так занятыя абмеркаваннем "подарочков на День медика", што забыліся на яе прысутнасьць у кабінэце+ не праслухали лёгкія+мама мусіла сама прасіць, каб глянулі вынікі аналізаў. Асабліва вырубіла пытаньне: "Ой, женщина, а там ещё много народу, а то у нас корпоративная пьянка чаепитие" Даведаўшыся, што народу трошкі да фіга, нават не засьцісьняўшыся, сказалі, што "ну ладна, эти падаждут".
Зноў заежджаны выраз "трэба рэфармаваць усю сыстэму". Так, трэба.
А пакуль яна стаіць расфармаваная - дзякуй Богу, што здаравенькі, загартоўвай дух і цела, а калі што - ідзи да ПРАВЕРАНАГА доктара. За грошы.

Шопінг

  • Jan. 5th, 2009 at 8:40 PM
skinny
Сёньня па сваіх дзевачковых справах зайшла ў ТЦ "Імпульс" панюхаць танную парфуму-падробку Nina Ricci.
Кліентуры няшмат, а на тых, хто ё, прадавачкі амаль не зьвяртаюць увагі, бо пералічваюць кошты. Тыя, хто не пасьпявае, прадугледжана вывешвае шальдачку "цены на все товары - +20%".
Чуюцца незадаволеныя галасы: " А на х*** это пересчитывать, скоро бакс опять поднимется".
Некаторыя вырашылі гэтую праблему, пералічыўшы "на будучыню":
былы кошт (21 трб) закрэсьлены, новы ж - 27 трб ... :)))

Коктейль молотого

  • Feb. 28th, 2008 at 6:38 PM
skinny

З шаснаццаці год я грузіла апельсіны бочкамі піла каву галонамі. Прычым ня пыл з афрыканскіх плянтацый абы-што, а такую, якая магла прымусіць станьчыць гапака самую што ні на ёсьць завалу. Кінула летась, калі заўважыла, што бяз ранішняга кубка на 350 мл пачынае балець галава. Ну не падабаецца мне ад кагосьці-чагосьці залежыць!!! 
Але на былое каханьне цяжка забыцца... Калі цябе чакаюць сем гадзін інтэнсыву, а ноччу давялося паспаць толькі чатыры, натуральна, што шыльда
Coffeeberry пасьміхаецца вельмі спакушальна :) 
Ты страшэнна спазьняешся, хапаеш стракаты плястыкавы кубачак  ды прамуеш у казённы дом на працу, а кроплі кіслотнага дажджу распушчаюцца ў каве. Дзякуючы аб”ектыўнасці гадзіньніка ты ціха вар”яцееш ды спрабуеш падбегчы на “зялёны”. А кава-шляхцянка сярдуе, што зь ёй абыходзяцца без павагі,  і толькі нейкім цудам не застаецца на сьветлых шаліку ды боціках паліто чорнае пофіг. Ты спыняешся і, сьмеючыся, дапіваеш свой эспрэсса доппіа. 
Спазьніцца не атрымалася :)  Добра жыць, праўда?

Яблынька ад яблыка...

  • Nov. 25th, 2007 at 2:41 PM
skinny

Ночь. Уліца. Фонарь. Аптека.

Кухня. Сьвятло. Музыка. Гатуем ежу. І тут татка, які апошнім часам мяне вельмі зьдзіўляе, бо пад маім станоўчым уплывам рэальна падсеў на чарку ды шкварку здаровае харчаванне, кажа: “Хачу смачна-дыетычны суп зь сёмгавых брушкаў!” Мама адказвае: “Не, не атрымаецца. Мы іх апошнім разам амаль усіх ПАЮЗАЛІ. Засталіся толькі зусім ПАКОЦАНЫЯ”.

 

Для тых, хто ня ведае: яна мяне перманэнтна лякуе: “Не, ну ты паслухай, як ты размаўляеш!”

Антыглямурны лытдыбр

  • Nov. 8th, 2007 at 6:33 PM
skinny

Шмінкі паважаю. Яны дазваляюць кардынальна зьмяніць імаж, а калі яго не ўпадабаеш – адразу гэты імаж зьнішчыць. Але ў паўсядзённым жыцьці ўжываю іх ня вельмі актыўна. Сёньня ж, запалоханая спачуваньнямі “штота ты бледная паганка”, зрабіла выключэньне.

І што ж? Дзяк надвор"ю! Калі хтосьці бачыў паненку зь плямамі пад вачыма дзесьці ў 7.30 -8.00 у на адрэзку Няміга – Сьвердлава, вельмі прыемна :)

МаксФактар  - у газенваген :)

Хлопцы звычайна туды кідаюць нашыя памады :))

Jun. 22nd, 2007

  • 3:37 AM
skinny
Хутка разьвіднее. Ліхтары ўжо патухлі.
"С добрым утром, любимая" (с) Алег Міцяеў.

Затое:
1) трошкі апгрэйднула сваю нямецкую;
2) зрабіла "дурную работу", якая, бадай, патрэбна толькі маёй Lady Boss

Заўтра (сеньня):
- адрамантаваць ноўт
- запрасіць на гарбатку спеца (калі гэты буржуін ужо прыехаў зь Мальдываў), каб адкаціў Вінду

Зараз:
СПААЦЬ!!!!!!!!

Tags:

Выпі тэкілы зь йадам...

  • Jun. 20th, 2007 at 2:37 PM
skinny
Упершыню ў жыцьці была не радая бачыць сваю сястру.
Не, канешне, мы хлопцаў не дзялілі. Жылплошчу таксама.
Але "знайсьці" яе ўсьмешку ў пашпарце, які ты мусіш праз пяць хвілін аддаць супрацоўніцы нямецкай амбасады, бо вельмі жадаеш атрымаць візу... было жосстко. Заставалася тупа ўсьміхацца ў адказ.

... Я больш не буду падымацца ў 4.30 эй эм...

Tags: