You are viewing [info]rosy_bud's journal

Keep busy, don' look back

embryo
Чалавек можа ўсё. Межаў яго сіле няма, калі наперадзе агонь надзеі. Гэта вельмі добра ведаюць гуманісты, фанатыкі ды закаханыя. Што тады казаць пра тых, хто і першы, і другі, і трэці. Хвіліны адчаю трываюць у іх нядоўга. Вось, здавалася, стаяў на каленях, а праз хвіліну трэба зноў апускаць забрала і ісці на бой.

І яшчэ жартаваць, жартаваць кожную хвіліну, здзекавацца з сябе, прымаць усё ўсур'ёз і не ўсур'ёз, бо нервы, бо сэрца, бо мозг могуць іначай не вытрываць.

Працаваць.


(с) Уладзімер Караткевіч

Mar. 31st, 2012

skinny
Муж, сумна: "Ва ўсіх жонкі як жонкі - каша падгарае, малако збягае...І толькі мая глінтвейн падпаліла :( "

Mar. 22nd, 2012

skinny
Ніка сказала, што ў садочку тры выхавацелькі: пані Мілена, пані Мадя і пані Грудінка :)

Mar. 17th, 2012

skinny
Шкада і балюча. Нават некаторыя пацярпелыя і іх сваякі сумняюцца ў вінаватасці (ці ступені вінаватасці) хлопцаў. А каму, як ня ім, прагнуць справядлівасці.

У мяне ўвогуле адчуванне, што Уладу Кавалёву проста адпомсцілі. Не, не за тое, што ягоная бедная мама паехала ў Страсбург. За тое, што ПАСМЕЎ АСЛУХАЦЦА, пайшоў супраць. Сапсаваў карцінку.

Узгадваецца ідыёцкі фільм з Дэмі Мур "Седьмое знамение". Сюжэт тупейшы, з элементамі містыкі і міфалогіі (толькі якой???). Там такі момант быў - пасля выканання смяротнага прысуду асуджанаму мусіў нарадзіцца дзіцёнак без душы (гэта ішло як пачатак канца свету). Але там асуджаны быў рэальным забойцам.

Мне б хацелася, тое, што здарылася, прывяло ў дзеянне нейкія Сусветныя законы справядлівасці (я ўжо ня ведаю, ці існуюць яны) і каб пачаўся канец лукашызму.

Толькі Улада Кавалёва ўжо не вярнуць. І толькі пачвары могуць вучыць жыццю ягоную маму.

RIP

Моя мантра :)

skinny
Хотите быть хорошей мамой? Перестаньте пытаться ей быть :)
Спокойно, сейчас объясню. 

Аргументы против того, чтобы быть хорошей мамой: 

1. От этого страдает ребенок. 

Почему же страдает, спросите вы. У него ведь хорошая мама, и всё такое.  Так вот именно поэтому и страдает: его маме некогда заниматься им, она увлечена воссозданием образа собственной хорошести, идеальности, правильности (подчеркните своё). 


Moooore... )


via [info]aplekaeva и [info]rubstein

Подумалос.

skinny
Вот придушить мужа мне пару раз хотелось. развестись с ним - нет.

???
skinny
Нашая цудоўная сяброўка [info]lyubov_bobrova з моцнай камандай ладзіць сапраўднае свята!



Усе пытанні сюды: (+375 29)7067078, e-mail: mari_box@inbox.ru, піар-мэнэджэр Марынка :)

Яшчэ адрабязнасці тут. + у ЖЖ можна азнаёміцца з фотапрацамі Любы.

Далучайся!

Леенін всіхда жывой

skinny


Сястра знайшла прыкольную фотачку - ранішнік, ці, як зараз кажуць, "выпускны ў дзіцячым садочку". я засяроджана спяваю пёсЭнку, а Мішу напрыканцы мерапрыемства аддам дзяўчынцы з малодшай групы, дэкламуючы вершык, ціпа "Мішо, не сумуй, аддаю цябе новай маме, а сама пайду ў школку".

Вялікі партрэт Леніна вісеў ў кожным пакойчыку. Васпеткі чыталі Прылежаеву/Бонч-Бруевіча - гісторыі пра дзяцінства правадыра. Абзамбашылі так, што я, калі мне гадоў 5 было, прыйшла дадому і сказала, што Леніна люблю больш за маму з татам і фіглі - ў шостай клясе першая перастала насіць гальштук.

А знаёмы распавядаў гісторыю, як неяк ў такім жа пяшчотным ўзросце ляпнуў у садочку, што Ленін - прыдурак. І выхавацелька сказала: "Дзеці, гэта наш вораг! Давайця ўсе ў яго плявац!"

Плявалі ці не, не памятаю. Дапускаю, што хлопец трошкі драматызаваў. Але гісторыя пра кам'юніці чыстых талерак назаўсёды застанецца ў памяці. Дарэчы, Ленін стырыў гэтую ідэю. У мерыканцаў, ога.

Двухмоўе

skinny
Пасля тыдня з бабулькай Ніка папрасіла гарбаты з "сакарам". Потым зацаніла абстаноўку - проста на вахце ў камбузе  быў татун - і дадала "з цукарам".

Ржу.

Не подвожу итоги. На прошлый НГ, который хоть и выдался зашкаливающе тревожным, планы были абсолютно другими. Фактически на всё - работу, жильё, стиль жизни. В итоге лёс склаўся так, что о них по разным причинам пришлось забыть.

Ем слона по кусочкам - решаю небольшие насущные задачки. Видать, что мне надо научиться жить "здесь и сейчас". Никогда этого не умела. А другого варианта нет.

Так что хочу пожелать себе освоить эту премудрость. А потом может и на следующий уровень перейду :)

Ещё скромно попрошу здоровья близким (особенно маме), а также justice for all.


***
 
Статуэтки Оскара ангелов-хранителей-2011 вручаю  [info]abpraller  и [info]lorss . СПАСИБО, РЕБЯТА! Ещё один бонус нашего переезда - это то, что мы подружились с вами.

***

Нашаніўскія "Асобы года" неоднозначны. Одно знаю точно: "Сэрца года" -  бесспорно [info]adelka. Пусть у неё всё будет ХОРОШО.

***

С наступившим! 

Ярыку 30

skinny
Хто б мог падумаць, што з такова харошава мальчыка...
Замілавацца )

Йензык польскі

skinny
Вучу мову па юцьюбе і мульціках для пшэдшколякув. Атрымліваецца слаба, трэ ісці на курсы. 
Песенька нечакана спадабалася: 


Вігілія

skinny
У Варшаве свята. Толькі ... ДОЖДЖ ІДЗЕ! Нейкі ну зусім кагнітыўны дысананс. Таму мы з Нічкай сёння шмат не гулялі, проста зайшлі ў касцёл. Ніка казала: "Кацёл", "Маці...", "Бог", "Зорачка", "Ослік Іа"(бгггг). Немаўляткі ў яслях пакуль няма.

Ішлі дадому, дык замест таго, каб выкачацца ў неіснуючым снезе, дзіцяка павалілася ў лужыну.

Але life is full of compensations. Суседка падарыла малой чакаляднага св. Мікалая са званочкам. Ніка ходзіць і паўтарае: "Штуку... зняць!" (г.зн. званочак) і "Дзед Мароз Нічке падабаецца". Пра тое, што забаўка чакалядная, дзець не ведае :)

Усім, хто чакае свята Божага Нараджэння, зычу цудоўнага настрою і душэўнай цеплыні, каб дзяліцца ёй :) Нашая сям'я будзе святкаваць толькі праз 2 тыдні, але цынамонам пахне ўжо сёння (не, печыва не будзе, практыкуем fusion. За клёвы рэцэпт дзякуем [info]lorss !)

Ну, і кавалачкі з маёй улюбёнай каляднай кіношкі. Рыкамендую глядзець і натхняцца!






Catherine Deneuve

skinny
Такая "мраморная" и такая живая... пример неувядающей красоты. Просто дух  захватывает. Ну и Коккер антуражу добавляет :)


Can't help sharing

skinny
Відзюшка просценькая, але музыка вечная.



На мой погляд, гэта лепшы варыянт. І пытанне да знаўцаў: ці пеў яе Сінатра? Бо да сённяшняга дня я была ўпэўненая, што гэта ягонае выкананне.

Nov. 27th, 2011

skinny
Варшава пахне глінтвейнам...

Будзьма ведаць свой род!

skinny
Лепш "канкрэтны мажор" , чым "Скарына Піцерскі"


Яшчэ б на які інгліш перакласьці...

May. 5th, 2011

skinny
[info]lipkovichea  на "бяседзе" з халуямі Чаргінца.
Праграміст Пратасеня - 3 гады. Гісторык Дрозд - тое ж, не кажучы пра астатніх.
Вольга Класкоўская - збітая.

Неяк [info]adelka падкінула:




Дык вось, Санта. Я хачу, каб усе мудакі селі толькі justice for THEM all, а плаццішка пакінь сабе.


Хрыстос уваскрос!

skinny
 

Зараз узгадваецца -  "Ня бойцеся!" 

Prosto

skinny
 Uchora nagulyali:

Дэжа вю

skinny
Былі сё ньня зь Нікай ну УГД (УЗИ) сэрца. Авальнае вакно закрылася = мамарада :) Зайшлі ў Прэстан па дробязі розныя. І ўсё, цырк прыехаў.
Ніка зараз у такім цікавым узросьце, калі дзіця пачынае скандаліць у краме. Але размаўляць яшчэ ня можа, проста паказвае пальцам на тое, што "тэрмінова" патрэбна. Пасьля таго, як я адмовілася узяць сурвэткі вільготныя (бо араматызаваныя), анучкі на кухню (і так ё), зефір (усё роўна ня есьць), пачала румзаць. Кажу: "Супакойся, хадзем па хлеб". Я бяру чорны, а Ніка, канешне, той, які нельга - пшанічны. Я кладу алергійную булку на месца. І тут малая рэальна разаралася - ну, як звычайна ў кінах паказваюць (толькі там яшчэ ё злаўрэдныя бабішчы , якія кажуць: айяйяй мамачка, да купіця вы дзетухне шняжку цацку!!!") Я супакойваю.
І тут да палічак з хлебам падыйшоў афрабеларус. Прычым нейкі гіпераўтэнтычны - колер скуры амаль вугальны. Пасьміхнуўся малой і пачаў штосьці пяшчотна на сваёй мове казаць. Малая ад нечаканасьці заторкнулася - яшчэ б, такі разрыў шаблону! - але праз момант выдала крык душы фіг ведае на колькі дэцыбелаў. Я яе падхапіла і ціхенечка пакрочыла да касы.
Блін...пераймаюся...неяк зусім непаліткарэктна атрымалася....

У мяне таксама быў падобны досьвед  толькі значна пазьней: rosy-bud.livejournal.com/23660.html . Рэакцыя тая ж...

Жыве Беларусь!

embryo
Паміж пяскоў Эгіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючаго Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршчку насеньня жменю там знайшлі.

Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усё ж такі жыцьцёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясеньняй збожжа на ральлі.

Вось сымбаль твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,

А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.

Максім Багдановіч

Задумалася. Гэта ж колькі гадоў мінула з Таго Самага Дня Волі. Па вялікім рахунку, памяць пра яго захоўвалася ў нешматлікіх сем'ях. У савецкіх падручніках ён яўна не ўзгадваўся. І вось бачыце - 93-я ўгодкі сьвяткуем!
А баяцца ж як ... аўтазакаў нагналі... суддзя Шылько адмовілася пазіраваць журналістам - улічыла досьвед Комар.

Госпадзе, дай моцы тым, хто зараз за кратамі. І хай ілжасуддзям, -сьведкам і -абаронцам будзе справядлівы ЗЯМНЫ суд. Спачатку.

Слава Героям!

Mar. 9th, 2011

skinny
Учора з нагоды ціпасьвята мы зь Нічкай былі адны дома. Дзела была вечарам, дзелаць было нечава. І паглядзела я "Sex in the City" - ПЕРШУЮ частку. В джинсы облачились самые отсталые слои населения. Раней ня цікавілася, толькі год дзесяць таму пазырыла пару серыяў за кампанію з сяброўкай, якая фанацела па серыяле. Дзякуючы гэтаму больш-меньш памятаю імёны і гісторыі ўсіх чатырох цётак.

Ну што я вам скажу. ЯКІ ДЭПРЭСІЎНЫ ФІЛЬМ! Здаецца, ён быў пазыцыянаваны як камедыйная меладрама, але некалькі момантаў ня робяць яго сьмешным. Калі стваральнікі хацелі падкрэсьліць, што ў 40 гадоў жыцьцё толькі пачынаецца, то яны толькі дыскрэдытавалі гэтае меркаваньне. Усе гераіні рэальна загонныя, і ніякія Louis Vuitton з Manolo Blahnik не ўратоўваюць.
Містэр Лох Біг - клясічны мосхаед і дынамшчык. Як можна за столькі гадоў гэтага не зразумець і паралельна ляпіць артыкулы пра каханьне і сэкс?

Так што другую частку глядзець ня буду.

Падарунак з сІкрэтам :)


Адмыслова для [info]krywal :


Коцік мае рацыю.

ПС Віншую :*

Тема эээ ... ГВ закрыта

Пра хвігуру

skinny
Гэта не чарговы пост "ааа, я тоўстая, у мяне 3 кг надмернай вагі". Кг і нават см цалкам мяне задавальняюць. Не падабаецца фізычная ... форма, ці як гэта там... Нядаўна бегла за аўтобусам, дагнала, але дыханьне зьбілася.
Хачу: трошкі "падцягнуць" цягліцы і выйсьці з разабранага стану. 
Фітнэс-цэнтры наведваць няма магчымасьці, бо зашмат сумленьня, каб напружваць бабулю-бэбісытэра больш, чым раблю гэта зараз. Займацца ёгай дома, пад дыск, як рабіла цяжарная - таксама наўрад ці атрымаецца, бо побач будзе малы перашкаджацель канцэнтраваньню :)
Таму буду: 
1) буду больш гуляць з Нікай пешкі
2) рабіць няёгаўскую зарадку - зь дзіцём можна выдатна падкачаць прэс
3) суворым харчовым абмежаваньням - адразу "не", бо і так з-за гіпааллергеннай дыеты ў мяне яўны авітаміноз, але сачыць за тым, што ў талерцы, трэба працягваць

Вось неяк так. Мэта напісанага: абазначыць чарговы прыступ здаровага ладу жыцьця; знайсьці аднадумцаў (можа хтосьці хоча пахудзець/набраць вагу/ці проста лепш сябе адчуваць); выслухаць парады. ДА-ЛУ-ЧАЙ-СЯ!

Пичяль :(

skinny
[info]mojo_fm , за чьто саспендид?

Это:  "день сурка беларусь отмечает примерно раз в пять лет
           правда вместо животного из ЦИКа вылазит ермошина" (с) ?

Или по прошествии года девачьгеКосмо-таки выщемили тебя по айпишнику?

Пытаньне

skinny
Больш дасьведчаныя мамкі-таткі, медыкі і проста цікаўныя!
Я тут запісала Ніку ў разьвіваючую (вядома, платную) групу ў садок - заняткі два разы на тыдзень. Хачу проста каб паціху звыкалася да дзетак, выхавацелек, гд., ну і адначасова пазырыць, што ў іх там за метады разьвіцця.
Мусілі пачаць у студзені, але знаёмая выхавацелька з гэтага садочку, рэклямуючы гэтыя дзіцячыя "курсы", сказала, каб прыходзілі ў сакавіку, бо 1) трошкі старэйшаму дзіцёнку будзе цікавей 2) зараз каранцін - ветранка (офф: дарэчы, слоўнік дае такі тэрмін - АХВАТ).
Вырашыла чакаць. І тут нядаўна пазванілі:
-Добрый дзень, это мама Ники? Ждём вас у нас на занятиях!
-Ой, а мы к вам в марте придём!
-А что случилось?
-А в садике же ветрянка!
(беременная пауза)
-А откуда вы знаете?
-из компетентных источников Знакомые сообщили.
-А... ну да... у нас две группы ветряночные, но они сидят у себя в помещениях и НИКУДА не выходят!
-Спасибо, мы лучше в марте!

Пытаньне такое: вы б павялі дзіцёнка на заняткі? Можа, я заганяюся?

Увага: трошкі пацёрла свае ж камэнты :) Not intentionally :)
skinny
Акадэмік Рубінаў быў запрошаны на інтэлектуйна-ідэалагічны боршч да Ярмошынай. Вынік дастаўляе.
Зігі Фройд рыдаў бы, да.

Я ў шоку-2

skinny
Падобна, што Ніка будзе працаваць у НДІ цыталогіі і генэтыкі. Пытаю: "Пацалуеш цётку Насту?" Малая адмоўна матляе галавой, але бярэ цацкі - коціка і сабачку, і яны з добрай волі паненкі пачынаюць цалавацца :)

Я ў шоку

skinny
Дачка проста ташчыцца ад ВАРАНАЙ морквы. Малая спрабуе выцягнуць яе як са сваёй, так і з ЧУЖОЙ талеркі. Пальцамі :) Некалькі разоў брала мяне за руку, вяла на кухню і тыкала ў рондаль з супам: "Ы!", маўляў, дабаўкі! Я ў свой час грэбліва адкідвала розную батву (капусту, моркву, бурак і - жах - цыбулю) ў бок і ела бульбачку з жыжкай. Мой бацька быў вееельмі незадаволены.
Спадзяюся, што любоў да гародніны ў Нікі захавАецца надоўга.
Але калі яна пакаштуе гарэхі, у Ярыка зьявіцца моцны канкурэнт...

Belarusian lullaby

skinny
Доўгі дзень, цёплы дзень
Адплывае за аблокі
Сіні цень, сонны цень
Адпаўзае ў кут далекі
Збеглі зайкі ўсе ў лясы, змоўклі птушак галасы
І буслы ў гняздо схавалі свае доўгія насы
Баю бай, баю бай, вачаняты закрывай - і гэтак далей.

У дзяцінстве мне ўвесь час чулася "адпаўзае ў КУЦЬ далёкі" - гэта ціпа "пуць", і "БАЧАНЯТЫ ЗАКРЫВАЙ". Ну раз "бачыць" - значыць і "бачаняты", так? :) А "Зноў КЛЯПтушак галасы" - увогуле нейкі дэтэктыўны псыхадэл...

Зараз мне даводзіцца шмат сьпяваць, бо ў нас адказнае мерапрыемства - адлучэньне ад малочнай кухні :) Вышэйазначаная калыханка таксама юзаецца, толькі на словах "сьпяць і мышкі, і стрыжы" Ніка пачынае ржаць (ЧАМУ?), а буслы ці то хаваюць у гняздо доўгія трусЫ, ці ўвогуле адпраўляюцца ў сад, бо " і зубры даўно схавалі свае доўгія нажы" ;) Яшчэ вітаюцца "Надзенька" і пэсьня пра дзяўчыну, якая працавала ў сталоўцы №3 - дарэчы, адметная тым, што аўтар падараваў ёй хэпі-энд, што ў нашых краях сустракаецца рэдка.

Пытаньне: што яшчэ сьпяваць кіндэру на мове (неабавязкова дзіцячае)? Крытэры: каб было трошкі нудна, павольна, бо тады люляць добра. Вайцюшкевічавы калыханкі круць, але ў мяне голаса на іх не хапае дзіця палохаецца :) СашаСярожыны Панталоны і Дзіназаўр кацяць тады, калі Ніка кушае, бо яны дынамічныя, малая слухае ды есьць :) А, ну і жудзікі кшталту" придёт серенький волчок и укусит за бочок" таксама нінада :)

Парайце, а то крызіс жанра - калі яна ня хоча спаць, то рэпертуар па тры разы ганяю :)
ПС Пачынае равець, калі я сьпяваю Купалінку. [info]rycyna, гэта ты яе падвучыў?!
skinny
Для тых, кто ня ў тэме, палукаШОСіць
Аздабляю тэму фотай прыгожай цёці, узятай у [info]lipkovichea

Jan. 21st, 2011

skinny
А што ў ШОСа з голасам? Чытаў інаўгурацыйную прамову - сіплы нейкі. Ці то таму, што прамова па-беларуску?!

Jan. 17th, 2011

skinny
Саўбелаўскіх пінкертонаў не чытала, бо я не аналітык, Советскую БелоРюссію не выпісваю і ўвогуле няма жаданьня зноў засмучацца. Але па Белсаце сказалі, што Дармідонт Ксенафонтаў і на гэтага чалавека наехаў:

"Следует особо отметить, что с учетом активной деятельности посла Швеции в Минске С.Эрикссона по развитию самых тесных отношений с отдельными лицами, вынашивающими экстремистские намерения, по их замыслам, он и его некоторые коллеги-дипломаты должны были обеспечить «правительству народного спасения» «международную» крышу и помочь оправдать погромы и провокации." (С)волач.

Няма словаў...

Дыягназ па юзэрпіку

Аўтарадыё

skinny
Originally posted by [info]adelka at Аўтарадыё
Акцыя салідарнасьці з "Аўтарадыё" на НН: http://nn.by/?c=ar&i=48951

Я там у коментах удакладняю іншую ідэю - лепш раздрукаваць на аркушы А4 і павесіць на шкло сваей машыны:

Я СУПРАЦЬ ЗАКРЫЦЬЦЯ "АЎТАРАДЫЁ" 105.1 FM ПА ПАЛІТЫЧНЫХ МАТЫВАХ! Я СУПРАЦЬ РЭПРЭСІЙ!

1. шмат кіроўцаў пабачыць такую інфу.
2. не зьдзяруць як з пад'езда пільныя дворнікі.

Цукеркі

skinny
Мама Форэста Гампа параўноўвала жыцьцё з каробкай цукерак - ніколі ня ведаеш, якая табе трапіцца.
Але ж ёсьць выйсьце! Калі не спадабалася выцягнутая, бо з белай начынкай, можна панадкусваць пайсьці і скарміць яе мужу. А ён, небарака, так пакорліва іх даядае...

НГ

skinny
Не плянавала пісаць празьнічны пост, бо настрой несьвяточны з-за саміведаецечаго. Але хачу падзяліцца відзюшкай, уцягнутай у [info]rycyna.

Рыспект усім, хто над гэтым працаваў.


І нічыво, што перакладчык павесяліўся!
Віншую усіх з Новым годам. Жадаю моцы і веры.

Крывалю - 29!


Зараз, дарагія мае, я распавяду вам, як пазбавіцца ад мужа за дзесяць дзён, тры разы стУпіўшы на яго Дзень Народзінаў. Не влезай, убьёт... )
skinny
Originally posted by [info]adelka at Обращение к сотрудникам милиции и спецслужб
Мы обращаемся к руководителям и сотрудникам милиции и спецслужб под впечатлением событий вчерашнего дня.

29 декабря выпускались на свободу задержанные и осужденные на 10 суток административного ареста. Всего около 300 человек. Всех их должны были освобождать около 23.00. Реально же их начали выпускать еще утром. Конечно, хорошо, что ребятам пришлось сидеть на несколько часов меньше. Однако они выходили «в чистое поле» без денег, с севшими батарейками в телефонах. Ни родные, ни мы не имели возможности их встретить, отвезти домой, дать полезную информацию.

Когда же мы сориентировались, начали обзванивать родителей, расставили своих встречающих на Окрестина, Скорины и в Жодино, события стали развиваться как настоящем боевике. Освобожденных перестали выпускать. Появились сотрудники спецслужб с видеокамерами, какие-то матерящиеся гражданские лица, раздававшие указания сотрудникам приемника- распределителя… Дальше хуже. Вместо того, чтобы продолжить выпускать людей, из ворот начали выезжать заполненные людьми автозаки с сопровождающими автомобилями. За ними потянулись на машинах мамы, папы, родственники, знакомые ребят, наши встречающие. А сопровождение принялось всячески отсекать их от автозаков, гаишники останавливали для проверки документов и проверяли до тех пор, пока автозаки и автобусы полностью не скрывались из вида. А оторвавшиеся автозаки и автобусы в это время «сеяли» по всему городу ребят и девчонок.

Скажите, что это? К чему?
Обращаясь к Вам мы хотим, чтобы Вы поняли, что мы не собираемся ничего свергать и расшатывать. Мы никакая не организация и не собираемся ею становиться. Мы просто несколько человек, которым люди доверили помощь ребятам. Через пару недель, когда мы передадим все передачи, отдадим последний рубль из нескольких миллионов собранных рублей, наша деятельность прекратится.

Зачем мы стоим около дверей изоляторов и распределителей? Это очень просто и по-человечески. Мы не собираемся устраивать митинги, речи, журналистов мы не зовем. Мы хотим просто поддержать ребят, налить настоящего чаю с новогодними конфетами и бутербродами, котрых они давно не видели, развезти по домам, дать возможность позвонить родителям, сказать, куда они при необходимости могут обратиться за помощью. Это все. Это ведь не криминал?

Обращаемся к вам с огромной просьбой не устраивать больше этих гонок и боевиков. Завтра, 31 декабря выходят те, кому присудили 12 суток. Даже лучше будет, если вы начнете выпускать их с утра. Ребята успеют встретить Новый год дома. А мы вместе с родственниками поможем им как можно скорее убраться из-под стен спецприемников и изоляторов. Спасибо и С Новым Годом!

Большая просьба донести эту информацию до сотрудников милиции и спецслужб.

Волонтёры.

  • Leave a comment
  • Add to Memories

Настрой

skinny


А неўзабаве прыйдзе дзень,
Якога так чакалі ўсе
Цябе закруціць вір падзей
І мур хісьнецца і ўпадзе.
Рыхтуй сябе, рыхтуй дзяцей
Бо неўзабаве прыйдзе дзень,
Калі адступіць шэры цень
І мур хісьнецца і ўпадзе

Пр.: Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я пасьпею
Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я засьпею

І ты пачнеш з сямі вятроў,
Пачнеш з кахання і сяброў
І Ўсеабдымная любоў
Табе раскрыецца ізноў

Прыпеў

І гэты час для ўсіх для нас
Пачаткам будзе новых дзён
Ня будзе вечнаю сцяна
У яе кароткае жыцце

Прыпеў

Плошча-2006

skinny


Шмат што змянілася з таго часу - узяць нават толькі колькасьць удзельнікаў. Але насьцярожвае тое, што вырасла замбаванае лукашысцкай прапагандай пакаленьне (маю на ўвазе ня толькі курсантаў-сілавікоў).
"Хочешь победить врага - выучи его детей..."
skinny


Але лепш пасьмяяцца, а то і з глузду зьехаць мона.
skinny

Я пару пастоў таму а.Поўнага крытыкавала. А ён меў рацыю! На Плошчы насамрэч была не дэмакратыя, а дэманакратыя. Толькі ўсталявалі яе амапаўцы.
насамрэч, "по плодам их узнаете их..."

Moderatorial

skinny
Дзед сёння мармыча песеньку пра караля і краўца: "Послушай ты, ЧУРБАННН...". Ніка пачула і крыўляе: "Банн! Банн!"

Я вось думаю, можа модэрам будзе? Петра, возьмеш у вучні?

Як заўсёды, цэнзура

Я салідарны. А ты?

skinny
Originally posted by [info]111290 at Я салідарны. А ты?


Перапост вітаецца!

skinny
Лукашэску.
Лукадэмія МУС.

Profile

skinny
[info]rosy_bud
Marharyta

Latest Month

March 2012
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow